Дактары патлумачылі ёй, што развілося запаленне брушыны, прымаць рашэнне трэба неадкладна. Маша дала згоду на аперацыю.

Ёй зрабілі лапараскапію з невялікім разрэзам. Гаенне адбываецца нармальна, дрэнажу ўжо няма. Па словах дактароў у медсанчастцы калоніі, усе неабходныя працэдуры і аналізы робяць.

Цяпер Марыя мала есць, бо на гэты момант ежа ў калоніі ёй не падыходзіць. У медсанчастцы паабяцалі скарэктаваць харчаванне.

Маша неаднаразова прасіла, каб усе падрабязнасці аб яе стане і дыягназе паведамілі бацьку.

***

У Марыі дыягнаставалі прабадзенне язвы ў бальніцы хуткай дапамогі. Што гэта значыць? Прабадзенне язвы — утварэнне скразной адтуліны ў сценцы страўніка. Змесціва трапляе ў брушную поласць, і развіваецца запаленне брушыны — перытаніт. Прабадзенне суправаджаецца раптоўным інтэнсіўным («кінжальным») болем у жываце. Перытаніт пагражае жыццю пацыента і патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Мангол / Адказаць
06.12.2022
Той, чкі не ваюе зжанчынамі, забівае іх у турме.
3
Максим Дизайнер / Адказаць
06.12.2022
Наша гордость и надежда.
0
Грышка / Адказаць
06.12.2022
Дай жа Божа Вам доўгіх гадоў жыцьця і моцнага здароўя, Марыя! Дай жа Божа Вам і Беларусі волі й міру!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру