Фота тут і далей: сацсеткі Юліі Кабяковай (пасля шлюбу бізнэсвумен змяніла прозвішча)

Як адчувае сябе ў другім шлюбе

«Я не імкнулася зноў выйсці замуж (першы муж бізнэсвумен — блогер Дзяніс Кур'ян. — НН): у мяне ёсць двое дзяцей, добры даход, і ўсе мае базавыя патрэбы закрытыя, у нас — шчаслівая добрая сям'я.

На фразы ў стылі «можа, табе замуж ужо час?» я заўсёды адказвала: калі ў маім жыцці і з'явіцца мужчына, то ён можа толькі ўпрыгожыць яго і зрабіць яшчэ больш яркім і цікавым. Не ў плане фінансаў або дадатковых няшак, а ў плане новых эмоцый.

Думаю, цяпер вельмі многія жанчыны са мной пагодзяцца: са з'яўленнем дзяцей мы становімся гіперадказнымі, гіперарганізаванымі, гіперуважлівымі, гіперперажывальнымі, трывожнымі і ўсхваляванымі, і наш фокус моцна ссоўваецца з сябе і свайго мужчыны на дзяцей.

Дык вось задача мужчыны, які побач з жанчынай, не даць ёй забыцца, што яна не толькі мама, але і любімая жанчына. Як —гэта ўжо кожны мужчына ведае. З Уладам так і атрымалася — я з ім адчуваю сябе дзяўчынкай, у якой яшчэ ўсё жыццё наперадзе».

Пра падзел роляў

«У нас так: я адразу абазначыла, што я буду працаваць, і па-іншаму быць не можа. Але праца мая — гэта хобі, гэта ў задавальненне і гэта не асноўная крыніца сямейнага бюджэту. Калі я не буду занятая частку часу на працы, то я чайнай лыжачкай выем мозг усім дома. Таму мне лепш працаваць. Пасля такога аргумента Улад пагадзіўся (усміхаецца).

Пару разоў Улад прапаноўваў мне рабіць сумесныя праекты. Мой адказ — не. Хай частка прыбытку з праекта сыдзе камусьці іншаму, але мы разам не працуем. Нават не абмяркоўваецца. Але я агучвала гэта не проста як ультыматум, а патлумачыла, што я хачу быць жонкай, а не бізнэс-партнёркай. Ці можна сумяшчаць — вядома, у кагосьці гэта атрымліваецца, у мяне — не».

Чаму месяц думала над прапановай рукі і сэрца

«Вы нават не ўяўляеце, якую колькасць сітуацый я яму згенеравала, каб адгаварыць ад нашага шлюбу! Жаночая фантазія ж на многае здольная (смяецца). Але ён — не… «У нас будзе сям'я — і кропка».

Ніякія разважанні не спыняць мужчыну, калі ён сапраўды вырашыў, што яна — менавіта тая. І калі мужчына адчувае, што і яна кахае. Так, сумневы могуць быць, і гэта нармальна: камусьці трэба час, каб прывыкнуць да гэтай думкі. Бо заключэнне шлюбу — справа добраахвотная. Важна толькі не баяцца сказаць мужчыну, чаму гэты час трэба, быць з ім сумленнай. 

У нашай гісторыі ледзь зацягнутае «так» толькі дадало станоўчых і прыемных эмоцый. Улад нават песню напісаў мне ў гэты перыяд, яна называецца «Сон», вельмі прыгожая.

Чаму абрала Кабякова

«Людзі ведаюць Улада па яго вобразе ў роліках, але, паверце, у жыцці — гэта зусім іншы чалавек. Ва Улада ёсць унутраны стрыжань, мэтанакіраванасць, рашучасць. Калі ён нешта вырашыў, то прэ, як лакаматыў, і яго не спыніць. Ён любіць памарыць, і гэта мары, да якіх ён сапраўды ідзе і робіць усё, каб яны ўвасобіліся ў жыццё.

Пры гэтым ён вельмі сямейны, яму важныя сямейныя вячэры, званкі бацькам, бабулям і блізкім, і ён хутчэй паедзе да таты ў лазню, чым на тусоўку. Усё гэта і адыграла ролю ў маім «так».

Пра розніцу ва ўзросце

«Цяжкасці перакладу былі. Не крытычныя, яны і цяпер могуць узнікаць, але мы вырашаем гэта размовамі. Мы вельмі добра разумеем адно аднаго, адчуваем, нам цяпер не складана дамаўляцца.

Мне наогул не вельмі падабаецца, што першае, што абмяркоўваюць у нашай пары — гэта розніца ва ўзросце. Фізічны ўзрост, для мяне, гэта адна гісторыя. Але ментальны — іншае.

Ёсць хлопцы, якія ў 24 яшчэ з бацькамі жывуць і не ўмеюць свой асабісты бюджэт размяркоўваць. Улада большасць людзей ведае як блогера. Але акрамя гэтага ён ужо паспеў шмат крутых маштабных праектаў зрабіць, арганізоўваў фестывалі, мерапрыемствы. У яго мысленне саракагадовага мужчыны.

Што тычыцца цяжкасцей. Ёсць рэчы, якія я ўжо пражыла і дзесьці набіла гузы, і колькі б я ні распавядала пра іх, яму ж захочацца набіць свае. Гэта нармальна, галоўнае, мне ў пэўны момант прыняць гэта і не эмацыянаваць. Такія моманты ўжо былі, упэўненая, што яшчэ будуць. Але ёсць тут і відавочныя плюсы! Усё ж такі я магу падзяліцца досведам, і ў нейкія моманты Улад яго будзе прымаць.

Асабіста для мяне велізарны плюс — гэта энергічнасць мужа! Я б ужо і дома пасядзела, а яму кудысьці трэба нас везці, нешта арганізаваць, паездкі, сюрпрызы, выезды на прыроду…. Гэта крута!»

Як пазнаёміліся

«Нас пазнаёміў наш агульны сябар Арцём Астраўлян, яго імя назаўжды цяпер у нашай сям'і (смяецца). Мы перыядычна перасякаліся на агульных тусоўках, потым Улад стаў мяне запрашаць на, як я думала, «проста пабалбатаць», а як ён думаў — спатканні.

У нас ёсць выпадак, які мы любім успамінаць і заўсёды смяёмся. Неяк Улад прысеў побач са мной, паглядзеў мне ў вочы… У гэты момант я зразумела, што позірк гэты нешта значыць… Тут жа яму кажу: «Улад, нават не думай!» Ну і вось, праз паўтара года ў мяне заручальны пярсцёнак на пальцы (смяецца).

Пра адносіны дзяцей і новага мужа

«Я памятаю першае знаёмства дзяцей з Уладам. Улад зайшоў да нас у госці ў поўнай упэўненасці, што зараз зробіць фурор. Кажа: «Прывітанне!» Кірыл выходзіць з пакоя свайго і кажа: «О! Прывітанне!» І сыходзіць. Улад у шоку. Выходзіць з пакоя Мілана, падымае бровы, кажа: «Прывітанне!» — усміхаецца і таксама сыходзіць.

Знаёмства дзеці ўспрынялі вельмі спакойна. Потым Улад і Кірыл пасябравалі. Падыход да Міланы Улад шукаў даўжэй, але яму ўдалося з ёй пасябраваць. Вяселле чакалі абое, і Кірыл, і Мілана прымалі ўдзел у рэгістрацыі і першымі нас павіншавалі».

Пра свабоду і пошукі таго самага

«Жанчыне сапраўды не трэба чакаць і шукаць. Трэба быць сабой, займацца сабой. Я перакананая, што жанчына павінна ўмець зарабляць на сябе, калі ёсць дзеці, то і на іх, таму працаваць жанчына павінна (калі гаворка пра свабодную жанчыну).

Не трэба хапацца за кожнага мужчыну, які праяўляе ўвагу і прымяраць яго на сябе. У жаночай свабодзе ёсць мільён прыемнасцей, атрымлівайце асалоду ад гэтага! Паверце, калі вы будзеце вольныя ўнутрана, спакойныя і самадастатковыя, мужчыны будуць траціць розум ад вас!»

Пра сакрэты прыгажосці

«Рытм жыцця зараджае, дае энергію! Догляд сябе — ужо той узрост, калі трэба рэгулярна даглядаць твар і цела. Я лічу, што чалавек прыгожы, калі блішчаць яго вочы. У мяне блішчаць таму, што я лічу сябе шчаслівым чалавекам. Вельмі хачу, каб так было яшчэ як мага даўжэй, дай бог здароўя нашым бацькам і блізкім. Ну і, вядома, у мяне малады муж, які мяне кахае!»

Чытайце таксама:

Былы блогер з каманды А4 ажаніўся з вядомай мінскай бізнэсвумен

Беларускі блогер гастралюе па Крыме

label.reaction.like
24
label.reaction.facepalm
27
label.reaction.smile
9
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
7
label.reaction.anger
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
вероника / Адказаць
06.12.2022
к чему всё это.   известны в очень узких кругах.
10
Сведлана Тихановзкая / Адказаць
06.12.2022
Молодец малыш, нашел себе шикарную милфу. У меня  похожее случилось пару лет назад.
0
Per aspera / Адказаць
07.12.2022
Што ж, ахамутала баба - маладзец!.. самадастатковая, "састаяушаяся"... і ён - састаяўшыся))) Гламурны такі аповед...глядзіцца , вэдлуг мяне, вельмі дзіўна. У наш ваенны час.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру