Шамсутдзінаў трапіў у спіс прыватнай вайсковай кампаніі, але яго не ўзялі. Яму сказалі, што «народу ўжо і так шмат» і ён пакуль не патрэбен.

Справа Шамсутдзінава ў свой час была вельмі гучнай, пра яе неаднаразова пісала і «Наша Ніва». У 2019 годзе ён застрэліў сваіх таварышаў па службе ў Забайкальскім краі, дзе праходзіў тэрміновую службу.

Падчас змены варты ў пасёлку Горны радавы ўзяў аўтамат АК-74 і расстраляў восем чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні. Пасля стральбы Шамсутдзінаў здаўся. Адвакат салдата тады казаў, што ён падвяргаўся фізічнаму і маральнаму гвалту.

У пачатку 2021 года суд прызнаў Шамсутдзінава вінаватым у масавым забойстве. Яго прысудзілі да 24,5 года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Расіі салдату, які забіў восем саслужыўцаў, далі 24,5 года зняволення

«Афіцэры Расіі» знайшлі віну відэагульняў у забойстве салдат у Забайкаллі

Мінабароны Расіі назвала ўкідам версію пра пагрозы згвалтаваць салдата, які расстраляў 8 саслужыўцаў

У Расіі салдат-татарын расстраляў 8 саслужыўцаў, бо яны хацелі яго згвалціць

Прычынай крывавай бойні ў расійскай вайсковай часці назвалі дзедаўшчыну

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
4