Яны заяўляюць, што такіх відэа больш не будзе.

«Дакладней будуць, але не па 5 на дзень, а толькі з рэальна неабходных нагод. Мы лічым, што больш чым за 2 гады сэнс нашага паслання дайшоў да адрасатаў, а фармат зжыў сябе сваёй неактуальнасцю», — напісаў канал.

Лукашысты тлумачаць гэта тым, што беларусам нібыта ўжо не цікавыя персаналіі затрыманых. Але што насамрэч за гэтым стаіць, пакуль цяжка сказаць. Хутчэй гэта палітычнае рашэнне, абставіны якога нам не вядомыя.

Пры гэтым змяншэння колькасці арыштаў наўрад ці прыходзіцца чакаць. Прынамсі сілавікі пішуць, што праца па выяўленні «экстрэмістаў» не спыніцца.

Усяго ў Беларусі з 2020 года заведзена да 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, іх фігурантамі сталі дзясяткі тысяч людзей.

Не менш за 50 тысяч чалавек прайшлі праз адміністрацыйныя затрыманні. Дакладныя лічбы невядомыя.

З прапаганды, якой суправаджаюцца рэпрэсіі, вынікае, што лукашэнкаўцы помсцяць за 2020 год і хочуць дабіцца, каб беларусы больш ніколі не патрабавалі свабодных выбараў і права народа самому выбіраць уладу.

Такіх масавых рэпрэсій за апошнія паўстагоддзя не ведала ніводная краіна Еўропы.

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
83