Сярод новых абмежавальных мер, прапанаваных Еўрасаюзам, — забарона на новыя інвестыцыі ў расійскі горназдабыўны сектар і экспартны кантроль у дачыненні да тавараў двайнога прызначэння на суму 2,3 млрд еўра.

Санкцыі, задуманыя супраць горназдабыўнога сектара, утрымліваюць выключэнні, калі гаворка ідзе пра здабычу тытану і паладыю. Іншыя абмежаванні, як чакаецца, ЕС распаўсюдзіць на:

  • вяшчанне чатырох расійскіх тэлеканалаў;

  • аперацыі з трыма расійскімі банкамі;

  • 180 расійскіх фізічных асоб і юрыдычных асоб;

  • супрацоўніцтва з расійскімі маркетынгавымі і даследчымі кампаніямі.

Такі склад пакета санкцый абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі членаў ЕС да канца бягучага тыдня. Зацвярджэнне санкцыйнага пакета запланавана на 15 снежня. 

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1