У Wordle карыстальнік павінен адгадаць адно слова на беларускай або іншай мове з пяці літар за шэсць спробаў. Пік папулярнасці гульні ў вэб-пошуку прыйшоўся на сярэдзіну лютага. У пачатку месяца яе выкупіла газета The New York Times.

На другім месцы ў Google апынуўся запыт India vs England (Індыя супраць Англіі), гаворка ідзе пра супрацьстаянне ў крыкеце. Трэцяе месца ў агульным вэб-пошуку дасталася запыту Ukraine (Украіна), на чацвёртым аказалася Queen Elizabeth — каралева Вялікабрытаніі Лізавета, якая памерла ў верасні.

Самымі папулярнымі па колькасці запытаў у Google людзьмі 2022 года аказаліся акцёры Джоні Дэп, Уіл Сміт і Эмбер Херд, а чацвёртае месца заняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Мінак / Адказаць
07.12.2022
упершыню чую. што за саманадзейнасьць? навошта экстрапаліраваць уласнае жыцьцё на ўсіх вакол? больш за тое: роўна нічога з прыведзенага ў артыкуле я ніколі не шукаў.
2
Міма кракадзіл / Адказаць
08.12.2022
Мінак, навучыце мяне так крыўдзіцца на жартаўлівыя загалоўкі) Усе ведаюць, што вы ніколі не шукалі такое, не трэба хвалявацца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру