***
Мы цяпер пішам міма шуфляды,
мы цяпер пішам адразу ў камін.
Гэта больш, чым прызнанне
і больш, чым спагада,
гэта — і камін аўт
і камін ін.

Мы цяпер пішам,
каб проста сагрэцца,
не прагучаць, а адчуць цеплыню.
Гэта цішай за ўдары сэрца,
і інтымней любога ню.

І ўсё ж за відзежай няўлоўных рысак,
што дымам злятаюць
у вышыню,
верыцца нам,
што халодны прысак
быў кароткім прыстанкам агню.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0