Святлана — адна з самых яскравых прадстаўніц сучаснай беларускай літаратуры. Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» атрымала галоўную беларускую літаратурную прэмію Ежы Гедройця як найлепшая кніга.

Паводле аўтарскага вызначэння, гэты твор — «балотная казка», кніга пра беларускую вёску з яе рамантызмам і паталогіямі, напісаная вельмі жывой і натуральнай беларускай мовай.

Тым, хто жадае набыць кнігу, каб падпісаць у аўтаркі, трэба пакінуць замову ў форме shorturl.at/nouD2.

Кнігі будуць дасяжныя ў Вільні, папярэдняя замова неабходная, каб ведаць патрэбную колькасць асобнікаў.

Культавая аўтарка Святлана Курс — пра багему Менска і 1990-я, вёску, імперыю Пуціна, Лукашэнку і прыроду зла

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?