Тры цагляныя будынкі агульнай плошчай 6 158,3 кв. метра, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, прапануюцца пакупнікам для арганізацыі аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання, аказання паслуг альбо пад вытворчасць, склады і офісы.

Раней у гэтых будынках размяшчаўся культурны хаб «ОК16». Першапачаткова нерухомасць належала ААТ «МЗОР» (Мінскаму станкабудаўнічаму заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі), але з канца 2018 года маёмасць прадпрыемства актыўна распрадавалася.

Памяшканне, дзе размяшчаўся хаб «ОК16», за 3 мільёны даляраў тады купіў Белгазпрамбанк на чале з Віктарам Бабарыкам. Неўзабаве гэта месца стала вядомым і папулярным, у ім ладзіліся знакавыя для беларускага культурнага і інтэлектуальнага жыцця мерапрыемствы. З 2019 года ім кіравала цяперашняя палізняволеная Марыя Калеснікава.

Пачатковы кошт гэтага лота — амаль 12,63 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4