Іх задаюць не толькі тым, хто падаецца на атрыманне ДНЖ пасля прыняцця змен у заканадаўстве, але і тым, хто падаў усе неабходныя дакументы раней, але яшчэ не паспеў атрымаць ДНЖ. Так, напрыклад, было ў чытача «Нашай Нівы», які падаваў дакументы яшчэ 7 лістапада.

Дадатковая анкета складаецца з 11-ці пытанняў, якія задаюць на літоўскай і рускай мовах.

Фота: скрыншот анкеты, якую трэба запоўніць тым, хто ўжо знаходзіцца ў статусе чакання рашэння

Фота: скрыншот анкеты, якую трэба запоўніць тым, хто ўжо знаходзіцца ў статусе чакання рашэння

У дзясятым пункце беларусаў пытаюць, ці падтрымліваюць яны ваенныя дзеянні, якія праводзяцца Расійскай Федэрацыяй на тэрыторыі Украіны. Анкета прадугледжвае два варыянты адказу на гэтае пытанне: «Так» і «Не».

11-е пытанне гучыць так: каму, па вашым меркаванні, належыць Крым? Рэспандэнту прапануюць выбраць з двух варыянтаў: «Украіне» і «Расійскай Федэрацыі». 

У канцы анкеты трэба падпісацца пад тым, што вы пацвярджаеце тое, што прадстаўленая інфармацыя з'яўляецца поўнай і дакладнай.

Заяўляльнікам даецца пяць дзён, каб запоўніць анкету і даслаць яе ў Дэпартамент міграцыі. Робіцца гэта анлайн.

Калі чалавек адмовіцца ад запаўнення анкеты або запоўніць яе не цалкам, спецыялісты Дэпартамента міграцыі маюць права адмовіць прымаць яго заяву наогул.

Такое анкетаванне, на думку літоўскіх уладаў, стане дадатковым фільтрам бяспекі і дазволіць выяўляць замежнікаў, якія ў сілу сваёй мінулай дзейнасці або сувязяў з недэмакратычнымі рэжымамі могуць стаць пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы.

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2