Цалкам верагодна, такая сціплая цана — вынік хранічнай стратнасці life:): да прыкладу, у 2022 годзе страты вызначаюцца ў 5-8 млн рублёў за квартал.

Як гаворыцца ў паведамленні турэцкага боку, гаворка ідзе пра першапачатковы ўнёсак у рамках новых інвестыцыйных абавязацельстваў Turkcell перад Беларуссю.

У ходзе перамоваў дамова куплі-продажу акцый «БеСТ», якая дзейнічала з 2008 года і па якой Turkcell праз сваю «дачку» Beltel за 500 млн даляраў набыў 80% акцый сотавага аператара life:) і абавязаўся выплаціць яшчэ $100 млн у выпадку дасягнення станоўчага гадавога даходу, скасавана. Яе замяніла новае інвестпагадненне.

Паводле гэтага пагаднення турэцкі інвестар абавязаўся ўкласці ў 2022-2032 гадах у тэлекамунікацыйную інфраструктуру life:) не менш за $100 млн. Акрамя таго, на працягу гэтага перыяду будуць выплачаныя дадатковыя $100 млн у выглядзе штогадовых адлічэнняў у памеры не менш за 50% ад чыстага прыбытку. У выпадку, калі ўказаны аб'ём не будзе дасягнуты праз 10 гадоў, прадугледжаны механізм аднаразовай выплаты.

З 2020 года асноўным акцыянерам Turkcell стаў Фонд нацыянальнага дабрабыту Турцыі. Абаненцкая база яго беларускай «дачкі», якой належыць мабільны аператар life:), складае 1,5 млн карыстальнікаў. Усе тры кварталы ў гэтым годзе «БеСТ» спрацаваў з чыстымі стратамі.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1