У канцы чэрвеня Аніту Бакуновіч асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пасля таго яна спрабавала пакінуць краіну, але гэта ёй не ўдалося.
Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яе можна падтрымаць лістамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА КДБ. 220050, Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Аніта Алегаўна Бакуновіч.
Чытайце таксама:
Затрымалі «за незаконны пераход мяжы» былую палітзняволеную 19-гадовую Аніту Бакуновіч
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы





