Фота: AP Photo / Vadim Belikov
На патрэбы вайскоўцаў, спецслужбаў і паліцыі ў 2023 годзе вылучаецца 143 млрд даляраў. Гэта прыкладна 30% усяго бюджэту.
Аналітыкі брытанскага Мінабароны таксама лічаць расходную і даходную часткі бюджэту празмерна аптымістычнымі і мяркуюць, што нагрузка на неваенныя часткі бюджэту істотна ўзмоцніцца, каб здабыць сродкі на працяг баявых дзеянняў ва Украіне.





