Арганізатары кажуць, што пастараліся аднавіць стыль еўрапейскіх калядных кірмашоў.
Гатуюцца стравы розных краін, сёлета дадаліся мексіканская і бельгійская кухні. У меню на гэты раз маюцца така-сэты, бельгійская бульба, морапрадукты, грузінскія шашлык і люля-кебаб, азербайджанская шаурма, узбекскі плоў і самса, дранікі, трдзельнікі, берлінеры і гэтак далей.
Кірмаш майстроў — для тых, хто шукае падарунак.
Яшчэ з забаў — цір, карусель, атракцыёны.
Кірмаш будзе адкрыты да 8 студзеня.
Час працы: штодня з 15:00 да 23:00 у будні і з 13:00 да 23:00 у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні. У навагоднюю ноч — з 1:00 да 4:00. Уваход вольны, узроставых абмежаванняў няма.





