Сёлета жыллё з дзяржпадтрымкай далі 8,5 тысячы шматдзетных сем’яў. Налетась плануюць забяспечыць 9300 сем’яў.
Што да арэнднага жылля, то ў 2023-м яго збіраюцца будаваць для сваіх работнікаў такія прадпрыемствы, як «Граніт», «Бярозабудматэрыялы», прадпрыемствы Беларускай шкляной кампаніі.
Але найперш чыноўнікі хочуць закрыць патрэбы вайскоўцаў.
«Мы павінны на працягу 2023 года і ў першай палове 2024-га забяспечыць поўную патрэбу ўсіх ваеннаслужачых», — адзначыў міністр.






ну а як яшчэ? калі гэтай дзяржаве ні будаўнікі, ні хлебаробы не патрэбны, а патрэбны толькі чыноўнікі, прапагандысткі і сілавікі