Пра гэта ў сацсетках паведаміў адзін з мясцовых жыхароў.

Большасць былі затрыманыя па артыкуле 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

Па гэтым артыкуле людзей судзяць за рэпост у сацыяльных сетках інфармацыі з нелукашэнкаўскіх крыніц.

У прыватнасці, аднаго з затрыманых забралі за тое, што ў 2020 годзе перапосціў навіну з незалежнага тэлеграм-канала.

Некаторых абвінавачвалі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23).

Па інфармацыі «Нашай Нівы», затрымліваў людзей віцебскі ГУБАЗіК пры падтрымцы полацкага АМАПу. Нагодай для вобшукаў і затрыманняў стала падпіска на тэлеграм-чат «Браслаў для жыцця», а таксама рэпосты публікацый «Нашай Нівы» 2020 года. 

У аддзяленне міліцыі дастаўлялі ў кайданках. 

Клас
7
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
102