Фота: «Слаўкалій»

Фота: «Слаўкалій»

Звесткі пра рэгістрацыю новай кампаніі ёсць у Адзіным рэестры дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Асноўны від дзейнасці кампаніі — здабыча мінеральнай сыравіны для хімічнай вытворчасці і вытворчасці ўгнаенняў.

У пастанове Саўміна, апублікаванай 5 снежня на pravo.by, сказана, што інтарэсы Беларусі ў «Нетры Нежын» будуць прадстаўляць намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюнаў, першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, а таксама першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Пётр Броўкін.

Нежынскі ГАК павінен стаць другім у Беларусі (пасля дзяржаўнага «Беларуськалія») прадпрыемствам па вытворчасці калійных угнаенняў. Запуск ГАК магутнасцю да 2 млн тон хлоркалію ў год раней быў запланаваны на 2023 год. Гэта найбуйнейшы ў СНД праект, які рэалізуецца прыватнай кампаніяй.

Інвестыцыі ў праект ацэньваліся ў 2 млрд даляраў, з іх 600 млн даляраў — уласныя сродкі і 1,4 млрд даляраў — крэдыт Банка развіцця Кітая, прыцягнуты праз Беларусбанк. Выплаты па крэдыце павінны былі пачацца ў мінулым годзе, поўнае пагашэнне запланавана на 2031 год.

Інвестпагадненне па калійным праекце беларускі ўрад заключыў з брытанскай GCM Global Energy. Яна кантралюе кампанію GCM Global Energy Slavkali, якой на 100% належыць ЗТАА «Слаўкалій». Заснавальнік кампаній — расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў. І сам Гуцэрыеў, і «Слаўкалій» цяпер пад заходнімі санкцыямі.

Публічнай заявы аб пераходзе праекта Нежынскага ГАКа ад ЗТАА «Слаўкалій» да іншай юрыдычнай асобы не было, але крыніца ў галіне пацвердзіла расійскаму «Інтэрфаксу», што кампанія «Нетры Нежын» з'яўляецца пераемнікам «Слаўкалія».

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5