Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў напісаў: «У Мелітопалі «стаміўся» мост, які злучаў горад з вёскай Канстанцінаўкай. Гэта адзін са стратэгічна важных мастоў пасля «стомленасці» Крымскага моста. Менавіта праз яго акупанты перавозілі вайсковую тэхніку з усходняга кірунку».

Адразу пасля выбухаў на мосце ў Мелітопалі ў асобных частках горада акупанты пачалі глушыць сувязь і інтэрнэт. Расійскае «РІА Навіны» са спасылкай на акупацыйныя ўлады паведаміла, што, па папярэдніх звестках, у апоры моста ў Канстанцінаўцы заклалі выбухоўку. Паводле звестак акупантаў, «мост выстаяў, але сур'ёзна прасела дарожнае палатно».

Рух па мосце пакуль прыпынены.

Клас
43
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1