Супраць затрыманай былой журналісткі Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу
Супраць былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую затрымалі 6 снежня, распачалі крымінальную справу паводле артыкула 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), піша «Радыё Свабода».
Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль не вядомыя.
16-гадовы сын Шчыраковай Святаслаў знаходзіцца ў прытулку. Родным арыштаванай сына не аддалі, матывуючы гэта тым, што падлетка могуць перадаць «законнаму прадстаўніку» — бацьку. Ён жыве ў Новасібірску (Расія) і мае намер прыехаць у Гомель.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ