Іх затрымалі за распаўсюд «пратэсных» газет 13 снежня 2021 года, але падчас следства спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачвалі, вырас да пяці.

Згодна з матэрыяламі справы, са студзеня па люты 2021 года салігорцы наносілі на аб'екты інфраструктуры надпісы і малюнкі, «здзяйсняючы іх псаванне». Таксама яны распаўсюджвалі ўлёткі і газеты «экстрэмісцкага» зместу.

Агулам чатырох палітвязняў асудзілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці);
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18