«Яшчэ тыдзень таму ў нас былі грошы толькі на 33 падарункі дзецям палітвязняў, а ўжо сёння мы аплачваем 128! Вялікі дзякуй за актыўны ўдзел Арцёму Шрайбману і «Вясне». Дзякуючы вашым пастам/рэпостам, атрымалася хутка сабраць амаль EUR10.000! Беларуская салідарнасць па-ранейшаму працуе.

Нам засталося сабраць суму яшчэ на 56 падарункаў, і мы заклікаем усіх далучацца да каляднай кампаніі данатам/лайкам/рэпостам», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Агульная сума збору — 18 400 еўра. На кожнае дзіця будзе выплачана па 100 еўра (калі збярэцца больш за заяўленую суму, то перавядуць болей).

Дадаць свой унёсак у калядны цуд вы можаце па спасылцы (карта/paypal).

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0