Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

У Брэсцкую вобласць, бліжэй да мяжы з Украінай, перакідваюць падраздзяленне сіл спецыяльных аперацый — 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду. У напрамку Брэсцкай вобласці проста цяпер накіроўваецца буйны эшалон з тэхнікай гэтай брыгады, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Па мінімальных ацэнках тэхніка наступная:

— БТР — мінімальна 10 адзінак;
— МБТС «Кайман» — мінінімальна тры адзінкі;
— МАЗы, Уралы — 25;
— бензавозы — 2 адзінкі;
— вагоны пасажырскія і грузавыя.

Менавіта МБТС «Кайман» з'яўляецца характэрнай тэхнікай для 103-й ССА, што дазваляе казаць, што ідзе перакідка менавіта гэтага падраздзялення.

Такім чынам, ёсць падставы меркаваць, піша «Беларускі Гаюн», што 103-я Віцебская брыгада прыцягнутая да раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці, пра якую Мінабароны паведаміла сёння раніцай.

Ёсць і іншыя варыянты, з якой мэтай 103-я брыгада перакідваецца ў Брэсцкую вобласць: гэта можа быць, да прыкладу, ратацыя іх падраздзяленняў у памежжы з Украінай, ці баявое зладжванне з падраздзяленнямі УС РФ, якія ўчора былі заўважаныя ў Брэсцкай вобласці.

Як паведамлялася раней, пачаўся рух з пункта пастаяннай дыслакацыі падраздзяленняў 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Паведамляецца аб руху калоны ваеннай тэхнікі брыгады на паўднёвы ўсход ад Брэста, па трасе Р17 да горада Маларыта (аграгарадка Макраны).

У складзе калоны не менш за 25 БТР-80, каля 30 грузавікоў МАЗ з асабовым складам і маёмасцю, 3 аўтамабілі МЗКЦ «Волат» 120-мм мінамёты 2б23 «Нона-М1», 2 палівазапраўшчыкі, камандна-штабная машына Р-145бм, 2 машыны сувязі, не менш за 5 машын памежнай службы Беларусі, машына хуткай дапамогі і 2 палявыя кухні, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
24