14 снежня памёр дырэктар Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Віктар Старавойтаў. Пра гэта паведаміў калектыў тэатра ў сацсетках.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Віктар Старавойтаў працаваў гендырэктарам з 1999 года. За гэты час пад яго кіраўніцтвам адбыліся значныя змены: трупа перабралася ў новы будынак, а ў былым пачалася рэканструкцыя.

Работнікі ўспамінаюць Віктара Андрэевіча як чалавека, які карыстаўся аўтарытэтам і павагай. І ўпэўненыя, што памяць пра энергічнага і жыццярадаснага кіраўніка захаваецца ў тэатры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?