Па словах прадстаўніцы МПЗ, фізасоба, якая займаецца рамеснай дзейнасцю, з 2023 года будзе мець права перайсці на прымяненне падатку на прафдаход. Каб даць магчымасць рамеснікам прымяняць такі падатак, з 1 студзеня 2023 года рамесны збор будзе выплачвацца штомесяц, і яго сума складзе 6 рублёў.

Тыя фізічныя асобы, якія вядуць рамесную дзейнасць і захочуць перайсці на прымяненне падатку на прафдаход, напрыклад, у лютым 2023 года, збор павінны выплаціць да пачатку рамеснай дзейнасці за адпаведны месяц, у якім ажыццёўлены пераход. Ім рамесны збор будзе пералічаны.

Путрык падкрэсліла, што прапанова аб штомесячнай выплаце рамеснага збору — гэта законапраект, і калі ён будзе прыняты, то пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года. А дзеючае заканадаўства абавязвае ў 2022 годзе фізічных асоб-рамеснікаў выплаціць збор за 2023 год не пазней за 28 снежня ў суме 62 рублі.

Калі законапраект будзе прыняты ў такой рэдакцыі, то з 1 студзеня 2023 года ўсім фізічным асобам-рамеснікам, якія заплацілі збор у снежні 2022 года, правядуць пераразлік з памесячнай выплатай. А ў выпадку, калі фізасоба пяройдзе на прымяненне падатку на прафдаход, пераразлік зробяць і за канкрэтны месяц, у якім будзе ажыццёўлены такі пераход.

З 1 студзеня ў Беларусі падатак на прафесійны даход у некаторых выпадках будзе абавязковым, а ў іншых — добраахвотным. У пастанове Саўміна № 851 «Аб пераліку відаў дзейнасці» вызначана, хто з самазанятых можа стаць плацельшчыкам падатку на прафесійны даход. У пералік не трапілі прафесійныя паслугі бухгалтараў, юрыстаў, іншыя. Амаль усе віды дзейнасці, па якіх ІП могуць супрацоўнічаць з юрасобамі, аказаліся па-за сферай прымянення НПД.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0