«Надвор’е прынесла сумёты снегу, а мы нясём святочны настрой.

А калі ў вас яго яшчэ няма, то самы час выправіцца на пошукі. Мы падрыхтавалі цэлую серыю калядных падарункаў. І гэта не толькі кнігі.

Першы сюрпрыз будзе музычны — альбом «Дорыць нам Раство» ад гурта «Прадвеснік», — анансуецца на старонцы «Кніжнага воза».

«Гэты альбом мы, гурт «Прадвеснік», падрыхтавалі на Раство 2017 года ў якасці падарунка на дзіцячае свята. Сёння тыя дзеці, якія саліравалі ў гэтым альбоме, ужо падлеткі. У іх вельмі памяняліся галасы. Але яны з такой жа шчырасцю працягваюць узносіць спевы падзякі і пашаны Хрысту», — распавядае Алена Сітнік, стваральніца гурта «Прадвеснік».

Музычны альбом «Дорыць нам Раство» можна паслухаць тут.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0