Аднак яго сын Павел таксама не грэбуе натаўскім рыштункам і адпаведнай расфарбоўкай. У верасні ваенкар КП Надана Фрыдрыхсан сфатаграфавалася з Паўлам на фронце, дзе, як сцвярджаецца, ён ваюе ў бацькавай ПВК. Аналітык Bellingcat Арык Толер апазнаў яго, выкарыстоўваючы фота з акаўнта Паўла Прыгожына, піша «Можем об'ясніть».

На гэтай фатаграфіі галаву Паўла закрывае шлем, падобны на амерыканскі Enhanced Combat Helmet, ён абгорнуты ў чахол натаўскай расфарбоўкі Multicam пад колер усёй амуніцыі гэтага байца. Такі шлем можа каштаваць да 100 тыс. рублёў (каля 4 тысяч беларускіх).

На руках у Паўла — амерыканскія тактычныя пальчаткі для стральбы Mechanix M-Pact. Торс Паўла закрывае брытанская тактычная камізэлька DCS Warrior Assault Systems. Куртцы (у натаўскай расфарбоўцы Multicam, як у Паўла) аддаюць перавагу не толькі найміты Вагнера, але і разведчыкі Мінабароны РФ. Такую вопратку яны купляюць за свой кошт, хоць у войску нават «спяцы» могуць атрымаць вымову ад камандавання за выкарыстанне «варожай» расфарбоўкі, што, зрэшты, многіх не спыняе.

На нагах у сына кіраўніка наймітаў славацкія тактычныя чаравікі Lowa Zephyr, яны каштуюць ад 26 тыс. рублёў (каля 1000 беларускіх), затое калені Паўла Прыгожына пад абаронай айчыннага вытворцы — накаленнікі «Рысь» можна купіць за 3,5 тыс. рублёў (140 беларускіх). Мяркуючы па фота Паўла з мірнага жыцця, ён любіў раскошу, а для гонак на перасечанай мясцовасці аддаваў перавагу канадскаму спартыўнаму квадрацыклу BRP Maverick, які каштаваў ад 2 да 3 млн рублёў (80 000 — 120 000 беларускіх).

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
40
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9