Валерый Залужны. Фота: Gleb Garanich / Pool Photo via AP

Валерый Залужны. Фота: Gleb Garanich / Pool Photo via AP

З пачатку вайны, паводле слоў Залужнага, ён звольніў 10 генералаў, замяніўшы іх больш кампетэнтнымі, яшчэ адзін застрэліўся.

Усім астатнім украінскім генералам Залужны цалкам давярае і прыслухоўваецца да іх меркаванняў, не лічыць сябе адзіным разумным.

Галоўнае — не баяцца праціўніка і не даваць яму перадышкі. Па падліках Залужнага, расіяне вельмі актыўна збіралі рэсурсы на працягу трох гадоў. Пры гэтым назапашаных рэсурсаў хапала на тры месяцы вайны па поўным дасягненні мэтаў. Спроба ўзяць Кіеў была самым лагічным рашэннем з пункту гледжання ваеннай логікі, і Залужны сам бы так рабіў на іх месцы. Сыход войскаў з-пад Кіева і змена фокусу вайны на Данбас былі патрэбныя для захавання рэсурсаў УС РФ.

У стратэгічным плане бітва за Данбас для акупантаў бязвыйгрышная. Цяпер яны працягваюць баявыя дзеянні па ўсёй лініі фронту з надзеяй знясіліць УСУ і, верагодна, паралельна нарошчваюць рэсурсы для новага наступлення дзесьці за Уралам. Аднак іх якасць дрэнная, а патэнцыял слабы, і абсалютна ўсё роўна, колькі гарматнага мяса яны прызавуць у войска.

Галоўнае цяпер — не здаць бягучыя пазіцыі і падрыхтавацца да расійскага наступлення, якое можа пачацца паміж канцом студзеня і сакавіком. Магчымае наступленне на Кіеў, як і на поўдзень Украіны альбо на Данбас.

Для супрацьдзеяння гэтым планам вельмі важна арганізаваць рэзервовыя часці і сканцэнтраваць у іх тэхніку, нават коштам яе недаатрымання тымі, хто цяпер на перадавой.

Галоўнае, што могуць паставіць саюзнікі цяпер — танкі, БМП і БТР, боепрыпасы, а таксама сродкі СПА. Пажадана яшчэ 300 танкаў, 600-700 БМП і 500 гаўбіц. І артылерыйскія боепрыпасы ў лічбах, якія блізкія да ўзроўняў Першай сусветнай.

Некаторыя заходнія саюзнікі трацяць прытомнасць, калі падлічваюць, колькі гэта будзе каштаваць.

Мабілізацыя ва Украіне будзе праходзіць на тым жа ўзроўні, які ёсць цяпер. Патрэбы ў многіх сотнях тысяч салдат няма.

Чытайце таксама:

Залужны: Будзе новы наступ на Кіеў. Не выключана, што з Беларусі

Залужны даў ацэнку Суравікіну: Звычайны дзяржыморда

Клас
93
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
9
Абуральна
5