Месяцам раней падзенне было на ўзроўні 3,8% да такога ж перыяду мінулага года, за студзень — жнівень змяншэнне складала 3,6%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы — гэта грашовыя даходы з вылічэннем падаткаў, збораў і узносаў, скарэктаваныя да ўзроўню інфляцыі. Яны з'яўляюцца адным з галоўных эканамічных паказчыкаў дабрабыту людзей.

Аснову даходаў складае аплата працы — яна займае 64,7% у агульным аб'ёме. На даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, прыпадае 8,2%, доля трансфертаў насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,2%, даходаў ад уласнасці і іншых — 4,9%.

Рэальныя наяўныя даходы беларусаў падаюць на фоне запаволенай інфляцыі, адзначае Office Life. У лістападзе цэны нават знізіліся на 1,1%. Аднак у параўнанні са снежнем 2021 года спажывецкая інфляцыя дасягнула 12,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0