Цяпер замест адсочвання свабодных вокнаў трэба рэгістравацца ў спісе чакання, пасля чаго павінен прыйсці ліст з датай і часам запісу.

У пасольстве ўдакладняюць, што з прычыны высокага попыту ад рэгістрацыі да атрымання даты запісу можа прайсці да 4 тыдняў.

Увогуле працэс цяпер будзе просты, прынамсі тэарэтычна:

  • рэгістрацыя ў новай сістэме;

  • атрыманне электроннага ліста-пацвярджэння (ён можа пайсці ў спам — яго таксама трэба правяраць);

  • атрыманне электроннага ліста з датай і часам запісу.

Пры гэтым парадак браніравання вокнаў на атрыманне нацыянальнай візы Германіі (на вызначаныя дату і час) не змяніўся, новаўвядзенне тычыцца толькі «шэнгена».

Чытайце таксама:

«Каму належыць Крым?» Стала вядома, на якія пытанні трэба адказаць беларусам і расіянам для атрымання ДНЖ у Літве

Польшча ўнесла змены ў парадак атрымання віз. Хто зараз зможа падацца на візу

«У цэлым новаўвядзенне вельмі зручнае». Як працуе новая сістэма рэгістрацыі пры падачы на польскую візу

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3