Фота: AP

Фота: AP

Украінскія ўцекачы ў Нямеччыне маюць права на часовую абарону. Гэты статус першапачаткова дзейнічае для іх на працягу аднаго года, але можа быць падоўжаны двойчы, кожны раз на шэсць месяцаў.

Па даных Цэнтральнага рэестра замежнікаў (AZR), да лістапада гэтага года каля 1,02 млн украінскіх бежанцаў зарэгістраваліся ў органах улады Германіі.

Каля 35% з іх — дзеці і падлеткі ва ўзросце да 18 гадоў. Бежанцы школьнага ўзросту, па законе, абавязаны хадзіць у нямецкую школу, як і нямецкія дзеці. Зараз школу ў Германіі наведвае каля 201 тыс. украінскіх дзяцей і падлеткаў.

Пры гэтым у Германіі не хапае 30 тыс. настаўнікаў. Цяпер у нямецкіх школах працуюць 3 тыс. украінскіх настаўнікаў, але ў асноўным у якасці дапаможнага педагагічнага персаналу з больш нізкай аплатай.

Першапачаткова большасць бежанцаў спадзявалася, што зможа хутка вярнуцца дадому. «Яны былі ўсхваляваныя, сядзелі на валізках, і ў іх не было асаблівага жадання адпраўляць сваіх дзяцей у нямецкую школу», — цытуе DW Наталлю Ройслер. Тым больш, што дзеці маглі анлайн працягваць навучанне ва ўкраінскай школе.

Але сітуацыя мяняецца. Украінскія дзеці па-ранейшаму могуць вучыцца анлайн, але з часам усё менш дзяцей звяртаецца да гэтых урокаў пасля навучальнага дня ў нямецкай школе. Як сказала DW эксперт па адукацыі Джуліяна Каракаялі, гэта яшчэ адно сведчанне таго, што многія маладыя ўкраінцы вырашылі для сябе, што застануцца ў Германіі.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1