Абстрэлы пачаліся з самага ранку.

«Усе службы выязджаюць на месца. Заставайцеся ва ўкрыццях», — напісаў Віталь Клічко пра абстрэлы Дзяснянскага і Дняпроўскага раёнаў Кіева.

Ён паведамляў таксама пра выбухі ў Галасееўскім раёне.

У выніку сённяшняй атакі Харкаў і Палтава засталіся без святла.

У Крывым Розе ракета трапіла ў жылы дом. Два чалавекі загінулі, яшчэ пяць шпіталізаваныя. Таксама паведамляюць пра выбухі ў Запарожжы — па рэгіёне нанеслі каля 12 ракетных удараў.

З-за пагрозы ракетных удараў у некаторых абласцях увялі экстраннае адключэнне электрычнасці, напрыклад, у Сумскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Чаркаскай абласцях.

Прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат зрабіў справаздачу аб тым, якія расійскія ракеты сёння былі выпушчаныя па тэрыторыі Украіны:

«Выпушчаныя традыцыйна з самалётаў Ту-95 — гэта ракеты Х-555 і Х-101. Ёсць пускі «Калібраў» з Чорнага мора, ёсць запускі ракет С-300. Таксама ёсць праца бамбардзіроўшчыкаў Ту-22 М3, якія пускаюць ракеты Х-22. Таксама ў небе адзначана праца МіГ-31К, носьбітаў «Кінжалаў».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
57