Пра гэта на сваіх старонках у сацсетках паведаміла дырэктарка салона — Наталля Лазарчык: «Дарагія сябры, я скончыла сёння сваю дзейнасць дырэктара салона прыгажосці «Лэдзі Гадзіва», звольніла калектыў, гэтая прастора перастала існаваць у ранейшым статусе».

Мяркуючы па тэксце паста, прастора працягне працаваць у новым фармаце. «Я прапанавала майстрам узяць салон у арэнду, арганізаваць тэрыторыю свабодных прафесіяналаў. Асноўная ўмова — захаваць атмасферу і высакакласны ўзровень сэрвісу. Гэта будзе не каворкінг, супольнасць смелых прафесіяналаў, якія самі ўсё арганізоўваюць, працуюць на сябе, захоўваючы стандарты».

Салон прыгажосці «Лэдзі Гадзіва» адкрыўся ў Мінску 11 лістапада 2002 года.

Чытайце таксама:

Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове

Кватэраздымка: дызайнеры зрабілі лофт для сям'і ў жылым комплексе з відам на Дразды

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
4