«Так, мы з Расіяй. Як суверэнная і незалежная дзяржава», — прыводзіць словы палітыка БелТА.
Ён пераконвае, што ні ў адной саюзнай праграме няма замахаў на беларускі суверэнітэт і незалежнасць.
Лукашэнка адзначыў, што на першы план у рэалізацыі саюзных праграм выходзяць пытанні цэнаўтварэння на энергарэсурсы, бо ад гэтага залежыць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі.
«Нагадаю, саюзнай праграмай па фарміраванні аб'яднанага рынку газу прадугледжаны канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны, якія, на жаль, па-мойму, не рэалізаваныя. Яны проста сарваныя. Хто нясе за гэта адказнасць і як будзем выпраўляць сітуацыю?» — спытаў ён чыноўнікаў на нарадзе.