Пашыраны клубны чэмпіянат свету ФІФА з удзелам 32 каманд павінен пачацца ў чэрвені 2025 года (пасля пераносу першапачатковага турніру з удзелам 24 каманд, запланаванага на 2021 год). Турнір будзе праводзіцца кожныя чатыры гады.

«Мы хочам зрабіць гэтае спаборніцтва падобным да чэмпіянату свету», — сказаў кіраўнік ФІФА Джані Інфанціна на прэс-канферэнцыі арганізацыі.

На гэты момант клубны чэмпіянат свету праводзіцца штогод і ў ім удзельнічае ўсяго 7 каманд — 6 пераможцаў кантынентальных канфедэрацый (Ліг чэмпіёнаў) і чэмпіён краіны, якая прымае.

Таксама ФІФА запусціць новы турнір, «каб павялічыць магчымасці каманд з розных канфедэрацый гуляць адна з другой». Турнір атрымаў назву «Сусветная серыя ФІФА» і будзе праводзіцца ў сакавіку па цотных гадах. У ім будуць прымаць удзел 4 каманды з розных футбольных канфедэрацый.

Акрамя таго, анансавана стварэнне жаночага клубнага чэмпіянату свету ФІФА.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1