Статую ўсталявалі ў чацвер побач з дарожным знакам у цэнтры вёскі. Мясцовым жыхарам і мінакам раздавалі яйкі, якія можна было кінуць у расійскага прэзідэнта.

Акрамя таго, Пуціну далі званне Bellend of the Year, дзе слова Bellend абыгрывае назву вёскі і сугучнае з англійскім перакладам выразу «галоўка члена».

«Мне трэба было ўзнагародзіць кагосьці ўзнагародай Bellend of the Year, і я падумаў, што ёсць адзін чалавек, які сёлета ўсюды лічыцца bellend — і гэта Уладзімір Пуцін. Статую можна было закідаць яйкамі, і людзі ахвотна і з задавальненнем гэта рабілі», — распавёў арганізатар акцыі, які пажадаў застацца невядомым.

Ён дадаў, што плануе з групай аднадумцаў стварыць і прадаваць мініяцюрныя копіі статуі Пуціна з галавой-фаласам, каб сабраць сродкі для дабрачыннага фонду ў падтрымку ўкраінскіх уцекачоў.

Фота: PA MEDIA

Фота: PA MEDIA

«За год я бачыў разбурэнні, якія адбыліся ва Украіне, і як шмат людзей было вымушана пакінуць свае дамы ў выніку вайны. Таму я падумаў: «Я сапраўды хачу дапамагчы, я хачу зрабіць свой унёсак і паспрабаваць сабраць трохі грошай, каб дапамагчы гэтым людзям», — адзначыў арганізатар.

Гэта не першы падобны выпадак у свеце. У лістападзе ў Празе на месцы помніка савецкаму маршалу Коневу паставілі скульптуру Пуціна на ўнітазе ў выглядзе гобліна. Яе выставілі на аўкцыён са стартавай цаной у 10 тысяч еўра, а сродкі плануюць выдаткаваць на куплю і адпраўку баявога беспілотніка ўкраінскім войскам.

Клас
44
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2