Каляндар зрабілі адрыўным, з лёгкім скандынаўскім дызайнам і прадуманымі нацыянальнымі святамі: Дзень Волі 25 сакавіка, Дзень вайсковай славы 8 верасня і г. д. Яго можна падараваць і паляку, і ўкраінцу, але толькі для беларусаў ён поўны пасхалак. Скрынка, у якой яго прадаюць, пасавала б і да айфона.

Каляндар адпраўляюць па ўсім свеце, апроч Расіі і Беларусі (для бяспекі беларусаў). У Штатах можна набыць на litarka.com (даедзе хутчэй), у Варшаве — у Беларускім моладзевым хабе (pl. Konstytucji, 6), у Вільні — у школе Стэмбрыдж (Maironio g.11), крамцы A2 (Pilies g. 6) і Omni Academia (Aukštaičių g. 6-30).

Замаўляйце на сайце mova365.club — а атрымаўшы, дзяліцеся фотамі з хэштэгамі #вачымабеларуса і #movavolnyh. Убачым, дзе мы і колькі нас па свеце.

Клас
33
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1