Фота: Вікіпедыя
Арол-шуляк — від з разарваным арэалам, які гняздуецца пераважна ў невысокіх гарах у паўднёва-заходняй і паўночнай частках Афрыкі, у Еўропе на Пірэнейскім паўвостраве і ў некаторых краінах Міжземнамор’я, у Паўднёва-Усходняй Азіі і ад Аравійскага паўвострава да Афганістана, Пакістана і Індыі, а таксама ад Індакітая да паўднёвай часткі Кітая і на Зондскім архіпелагу.
Калі Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіць гэтую рэгістрацыю віду, арол-шуляк стане 342-м відам для нашай краіны.
Больш інфармацыі пра рэгістрацыю новага віду.