У чарговай справаздачы ISW паведамляецца, што Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць пытанні расійска-беларускай інтэграцыі, ваенна-палітычныя пытанні і рэалізацыю праграм Саюзнай дзяржавы. Крэмль імкнецца выкарыстоўваць Саюзную дзяржаву для ўсталявання расійскага сюзерэнітэту (кантролю) над Беларуссю.

Лукашэнка ўжо стварае інфармацыйныя ўмовы, каб адхіліць расійскія інтэграцыйныя патрабаванні, як ён гэта рабіў дзесяцігоддзямі. Лукашэнка падкрэсліў, што «ніхто, акрамя нас, Беларуссю не кіруе», і што Беларусь гатова будаваць адносіны з Расіяй, але іх адносіны «заўсёды павінны зыходзіць з таго, што мы — суверэнная і незалежная дзяржава». Лукашэнка дагэтуль у значнай ступені супраціўляўся інтэграцыйным патрабаванням Расіі і адмаўляўся далучыць беларускія сілы да ўварвання Расіі ва Украіну.

Зараз ISW ацэньвае расійскае ўварванне ва Украіну з Беларусі як нізкае, але магчымае. Тое, што беларускія войскі ўварвуцца ва Украіну без расійскай ударнай сілы, малаверагодна.

Аднак сустрэча Пуціна і Лукашэнкі — як мінімум — паспрыяе расійскай інфармацыйнай аперацыі, якая імкнецца зламаць волю Украіны і гатоўнасць Захаду падтрымліваць Украіну. 

Крэмль наўрад ці зломіць украінскую волю да барацьбы, пішуць аналітыкі. Крэмль, верагодна, імкнецца пераканаць Захад прыняць ілжывы факт, што Украіна не можа істотна змяніць цяперашнія лініі фронту і што вайна фактычна зайшла ў тупік. ISW лічыць, што такая выснова няправільная і што Украіна мае добрыя шанцы вярнуць значную тэрыторыю ў бліжэйшыя месяцы.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10