«Праціўнік ажыццяўляе перадыслакацыю асобных падраздзяленняў і адводзіць частку сваіх войскаў з Кахоўкі і Новай Кахоўкі Херсонскай вобласці ў раён населенага пункта Ніжнія Серагозы.
Сярод мясцовых жыхароў вайскоўцы распаўсюджваюць інфармацыю, што Кахоўка будзе пакінутая расійскімі войскамі да канца гэтага года, таму лаяльным да акупантаў мясцовым жыхарам прапануюць пераезд у часова акупаваны ўкраінскі Крым», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.
Паведамленняў расійскага боку на гэты конт не было.