Згодна з падлікамі ініцыятывы «Зубр», за час сваёй працы Брычкоў прызначыў па палітычных артыкулах штрафаў як мінімум на 3 680 рублёў, а таксама 84 суткі арышту.

Адной са спраў, якую разглядаў Брычкоў, была справа супраць брата алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай — Мікіты Домрачава. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2020-га. Мужчына ехаў па набярэжнай Свіслачы — па яго словах, адведаць маці. Домрачава сцягнулі з ровара і моцна збілі. З РУУС яго забрала хуткая. У выніку яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыі і аштрафавалі на 20 базавых.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3