Учора, па даных Генштаба УСУ, Расія выпусціла па Украіне 98 ракет. Колькі з іх было збіта сродкамі СПА, ведамства не ўдакладняе.

Ракетнымі ўдарамі былі пашкоджаны аб'екты энергетыкі на ўсходзе і поўдні Украіны, без святла засталіся некалькі буйных гарадоў і абласцей краіны.

У Крывым Рогу адна з расійскіх ракет трапіла ў жылы дом, у выніку загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку гадавалае дзіця, 13 чалавек атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6