Фота: фэйсбук Шпакоўскага
«Мне здаецца, у гэтым начным пейзажы аднаго з ключавых беларускіх гарадоў лагічна абсалютна ўсё.
У нейкім сэнсе гэта квінтэсенцыя нашай Беларусі: індустрыяльнае аблічча, вера і традыцыя. Паўночны спакой заходніх межаў рускай цывілізацыі», — напісаў Шпакоўскі ў фэйсбуку пад фота з горадам.
Лукашэнкаўцы ў сваіх наратывах нярэдка трансліруюць ідэі расійскай прапаганды і радасна далучаюць беларусаў да «культуры старэйшага брата».





