Фота: інстаграм Марка Куцавалава
«Прывітанне! Вы на сувязі? Добра, а вось у Херсоне з гэтым праблема! Менавіта таму я зноў у дарозе, каб сабраць 2 000 000 грн на «Старлінкі» ў пункты абагравання Херсона.
Мой маршрут Кіеў—Херсон. І гэта не жарты. Пешшу. Да Новага года», — напісаў комік 11 снежня.
12 снежня ён пачаў паход.
Два дні таму комік паведаміў, што ўжо сабраў першы мільён грыўняў (каля 27 тысяч даляраў).
Гэта ўжо другі дабрачынны паход Марка. У жніўні ён прайшоў 850 кіламетраў і сабраў 2 850 000 грыўняў. На гэтыя грошы набылі тры машыны хуткай дапамогі і ўседарожнік для вайскоўцаў.





