Пра навіны з жыцця мужнай жанчыны напісала ў фэйсбуку яе дачка.

«З Божай дапамогай адчувае сябе добра, духам не падае і не сумуе. Вельмі шмат моліцца. Піша, што без Бога там складана выжыць.

Да Алены ўжылі дадатковае пакаранне, і да 24 лютага яна будзе знаходзіцца ў ПКТ. Практычна ўсіх перадач, званкоў і спатканняў яна пазбаўленая», — напісала дачка.

Калі хочаце падтрымаць Алену, можаце выслаць ліст на адрас дачкі (т. к. прапускае лісты толькі ад блізкіх сваякоў) канверты 1 класа і канверты па Беларусі. Яна шмат піша, для яе канверты маюць вялікую каштоўнасць. Яшчэ можаце прыкласці да ліста лісты А4 і вашы навагоднія паштоўкі. Для яе гэта вельмі важна. 

Адрас дачкі:

225032, Брэсцкая вобл, Брэсцкі раён,
в. Кавярдзякі, вул. 40 гадоў Перамогі, д. 27, кв. 18.
Семянюк Аляксандры Уладзіміраўне

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
44
Абуральна
34