Фота: Natasha Pisarenko / AP

Фота: Natasha Pisarenko / AP

Спачатку гол на 23-й хвіліне забіў з пенальці Ліянель Месі. На Анхелю дзі Марыя сфаліў Усман Дэмбеле. Затым на 37-й хвіліне вызначыўся сам Анхель дзі Марыя. З лікам 2:0 каманды пайшлі на перапынак. 

У другім тайме французы цягам дзвюх хвілін лік зраўнялі. Кіліян Мбапэ спачатку на 78-й хвіліне з пенальці, а затым з гульні — 2:2.

На 110-й хвіліне забіў Месі, але праз некалькі хвілін зноў з пенальці забіў Мбапэ — 3:3.

А ў серыі пенальці нервы былі больш моцнымі ў аргенцінцаў. Французы двойчы схібілі — 4:2. 

Такім чынам, Аргенціна, што пачала турнір паразай ад Саудаўскай Аравіі, выйграла залатыя медалі мундыялю. Золата ўзяў Ліянель Месі, які забіў на турніры сем галоў, у Мбапэ — восем.

Фота Petr David Josek / AP 

Фота Petr David Josek / AP 

Зборная Аргенціны станавілася таксама чэмпіёнам свету ў 1978 і 1986 гадах.

Клас
73
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4