Там высветлілі, што галоўная бухгалтарка на працягу трох гадоў завышала выплаты сабе і свайму мужу, які працуе ў гэтай жа сельгасарганізацыі слесарам.

Праз аплатную сістэму яна накіроўвала загадзя лжывыя звесткі ў банкаўскія ўстановы пра памеры заробку і адпускных для залічэння на карт-рахункі сабе і мужу. Сумы перавышалі рэальны даход.

Такім чынам бухгалтарка атрымала 13 тысяч рублёў. Грошы патраціла.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0