Фота: AP

Фота: AP

«Пэтрыёт» — адна з самых магутных у свеце сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. <…> Акрамя абароны ўкраінскіх гарадоў, прадастаўленне такіх сродкаў СПА сярэдняй далёкасці можа таксама вызваліць частку магчымасцяў для ўкраінскіх ракетных сістэм С-300, пашырыўшы даступнае паветранае прыкрыццё над лініяй фронту», — піша Уотлінг.

Пры гэтым ён адзначае, што сістэмы «Пэтрыёт» не забяспечаць неадкладную абарону Украіны — гэта складаная сістэма як з пункту гледжання эксплуатацыі, так і абслугоўвання, і для таго, каб яна запрацавала ва Украіне, патрэбны час.

Украіна ўсё больш залежыць ад дапамогі партнёраў у галіне артылерыйскіх боепрыпасаў і бранятэхнікі, але такая залежнасць можа абярнуцца рызыкай, паколькі запасы менавіта гэтай ваеннай дапамогі абмежаваныя і патрэбныя самім заходнім саюзнікам.

Попыт на ракеты для «Пэтрыёт» ёсць і ў партнёраў ЗША, напрыклад, Швецыі і Саудаўскай Аравіі, піша Уотлінг. Апошняя штомесяц мае патрэбу ў іх для абароны ад удараў з боку хусітаў. Аб'ёмы ж вытворчасці ракет застаюцца нізкімі, адзначае Уотлінг.

«Аслабелая абаронная прамысловасць НАТА пакінула альянс у дрэнным становішчы для падтрымкі працяглых высокаінтэнсіўных аперацый. У выпадку такіх сістэм, як «Пэтрыёт», задача ўскладняецца, паколькі вытворчасць такой высокадакладнай зброі, як ракеты СПА, займае значна больш часу, чым вытворчасць некіравальных артылерыйскіх снарадаў», — піша Уотлінг.

Па даных амерыканскіх СМІ, ЗША ў бліжэйшы час ухваляць пастаўку сістэм «Пэтрыёт» Украіне. Гэтыя звесткі пакуль не пацверджаны афіцыйна.

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1