Так, з пачатку года армянскі драм, паводле даных агенцтва, падняўся больш чым на 22% у адносінах да амерыканскага даляра, стаўшы лідарам росту сярод сусветных валют. Грузінскі лары і таджыкскі самоні ўмацаваліся да даляра больш чым на 16 і 10% адпаведна.

Па інфармацыі Нацыянальнага банка Грузіі, аб'ём грашовых пераводаў, якія паступаюць у краіну з Расіі, у гэтым годзе павялічыўся ў пяць разоў, склаўшы больш чым 60% усіх пераводаў і перавысіўшы $1,75 млрд. Грашовыя пераводы ў Арменію за першыя дзесяць месяцаў склалі $2,8 млрд, што амаль у чатыры разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У кастрычніку іх аб'ём дасягнуў максімуму з 2004-га, адзначае Цэнтральны банк Арменіі. У Таджыкістане паток грашовых пераводаў павялічыўся не менш чым на 50% у першым паўгоддзі, паведаміла спецыяліст фінансавай групы БКС Наталля Лаўрова са спасылкай на даныя плацежнага балансу.

Прыток расіян падштурхнуў і рост эканомік гэтых краін. Па апошніх прагнозах Міжнароднага валютнага фонду, рост ВУП Грузіі ў гэтым годзе складзе 10%. У кастрычніку МВФ прагназаваў яго на ўзроўні 8,8%, а да пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне — 5,9%. У кастрычніку Цэнтральны банк Арменіі павялічыў прагноз росту ВУП на парадак — з 1,6 да 13%. Па словах Лаўровай, эканоміка Таджыкістана вырасла на 7% у гэтым годзе (раней прагназаваўся рост на ўзроўні 4—5%).

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
19
Сумна
0
Абуральна
4