Фота: Heikki Saukkomaa /Lehtikuva via AP

Фота: Heikki Saukkomaa /Lehtikuva via AP

«На душу насельніцтва ў нас, верагодна, самая вялікая агнявая моц у Еўропе», — адзначыў генерал.

Па словах Ківінена, Фінляндыя давяла свае выдаткі на абарону да 2% ад ВУП (у 2006 годзе міністры абароны натаўскіх краін прынялі рашэнне аб выдзяленні не менш чым 2% свайго валавога ўнутранага прадукту на абарону).

Хоць насельніцтва Фінляндыі складае ўсяго 5,5 млн чалавек, у яе больш артылерыі, чым сумесна ў Францыі і Германіі. У выпадку ваенных дзеянняў краіна можа мабілізаваць да 280 тыс. салдат — больш, чым Вялікабрытанія, кажа фінскі вайсковец.

Фінскія знішчальнікі F/A-18 Hornet неўзабаве заменяць 64 самалёты F-35A. На моры краіна валодае развітой берагавой абаронай і мае мелкаводны флот, прыстасаваны да скалістых узбярэжжаў Балтыйскага мора. Таксама ў яе ёсць магчымасці для вядзення баявых дзеянняў у Арктыцы і Лапландыі.

У канцы чэрвеня Ківінен казаў, што Фінляндыя дзесяцігоддзямі рыхтавалася да нападу Расіі і здольная аказаць супраціў, калі ён адбудзецца.

«Мы планамерна развівалі нашу абарону менавіта для таго віду баявых дзеянняў, які вядзецца там [ва Украіне], — з масіраваным ужываннем агнявой моцы, бранятэхнікі, а таксама авіяцыі», — адзначыў фінскі галоўнакамандуючы.

Акрамя ўсяго іншага, краіна запаслася крылатымі ракетамі далёкасцю да 370 км і збіраецца замовіць чатыры новыя баявыя караблі і да 2 тыс. беспілотнікаў.

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0