Паводле версіі абвінавачвання, Дар'я і Міхаіл Суднікі, «дзейнічаючы сумесна групай асоб па папярэдняй змове з іншымі неўстаноўленымі асобамі, якія ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў АУС, якія знаходзіліся пры выкананні службовых паўнамоцтваў, спыніць вышэйпаказаныя дзеянні, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемствы».

«Публічна выкрыкваючы лозунгі, здзяйсняючы гучныя воплескі і размахвання рукамі, рухаліся ў складзе ўдзельнікаў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, якія па праезнай частцы ішлі па праспектах Машэрава, Пераможцаў, Незалежнасці, чым сумесна з іншымі ўдзельнікамі блакавалі і перагароджвалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго іх дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту. Таксама іх дзеянні пацягнулі доўгае парушэнне грамадскага спакою, абмежавалі правы добрапрыстойных грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне, а таксама блакавалі рух грамадскага і іншага транспарту, перашкаджалі нармальнай працы КТУП, гэта значыць, груба парушылі грамадскі парадак», — гаворыцца ў абвінавачванні.

На судзе Суднікі віну прызналі цалкам. Падчас працэсу яны распавялі, што свядома прымалі ўдзел у шэсці, бо Дар'я была не згодна з вынікамі выбараў. У маршы сямейная пара брала ўдзел дзесьці 2-3 гадзіны. Дар'я на акцыю хадзіла з плакатам, на ёй была блузка з арнаментам і вянок бел-чырвона-белага колеру.

Жанчына на працэсе заявіла, што пратэсны надпіс на плакаце абвяшчаў нязгоду з падлікамі галасоў на выбарах, абраны выгляд адзення быў абумоўлены выразам яе грамадзянскай пазіцыі нязгоды з вынікамі выбараў.

Сямейную пару вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіКа па фотаздымку з кнігі з плакатамі «Я выходжу». Яны падрыхтавалі адпаведны рапарт і ліст 22 жніўня 2022 года.

У пратаколе агляду фотаздымка ў кнізе гаворыцца:

«Дар'я і Міхаіл знаходзіліся на праезнай частцы дарогі па праспекце Незалежнасці ў Мінску сярод значнай колькасці іншых грамадзян, якія выкарыстоўвалі бел-чырвона-белыя сцягі і іншую пратэсную атрыбутыку; Суднік трымала ў руках шыльду з пратэсным надпісам, апранутая ў блузку з арнаментам бел-чырвона-белага колеру, на галаве — вянок аналагічнай расфарбоўкі. Суднік быў апрануты ў майку карычневага колеру».

У хуткім часе Суднікаў затрымалі. Падчас ператрусу забралі майку Міхаіла як доказ яго ўдзелу ў акцыі пратэсту.

У выніку суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Дар'і і Міхаілу паводле ч. 1 арт. 342 КК па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Іх вызвалілі ў зале суда.

Былыя арыштанты ІЧУ Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што там шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выходжу». Калі фотаздымак з вамі трапіў у гэтую кнігу, то вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20